- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
3 мая 2024 года, у рамках рэспубліканскага праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара архіва-музея А.А. Макаранка прынялі ўдзел у прэм'ерным паказе дакументальнага фільма «Вызваленне», які адбыўся ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
30 красавіка 2024 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.В. Цынкевіч прыняла удзел у навукова-практычным семінары “Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей” для супрацоўнікаў літаратурных музеяў краіны.
Праца суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця, дазваляючы дасягаць поспехаў, рэалізоўвацца, усебакова развівацца, расці як спецыяліст. Праца дысцыплінуе, выхоўвае, вучыць, вызначае будучыню, укараняючы інавацыі і дапамагаючы людзям вырашаць складаныя задачы, выяўляе лепшыя якасці і навыкі чалавека.
29 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняла ўдзел і выступіла з прывітальным словам на адкрыцці часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Шаржы на класікаў" у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
29 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Макаранка Алена Аляксандраўна выступіла на арганізацыйным сходзе студэнцкага клуба “Сябры архіваў” на гістарычным факультэце БДУ.
Інфармацыя падрыхтавана ў адпаведнасці з рэалізацыяй сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта “Дзень у гісторыі”, мэтай якога з'яўляецца абмен дакументаў па знамянальных датах у гісторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.