Чарнобыльская трагедыя – найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі ядзернай энергетыкі, якая адбылася 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У выніку выбуху рэактара № 4 былі выкінутыя ў атмасферу велізарныя колькасці радыеактыўных рэчываў, што прывяло да смерці некалькіх дзясяткаў чалавек і сур'ёзных наступстваў для здароўя сотняў тысяч людзей, а таксама да экалагічных праблем на значнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абвешчанай XI сесіяй Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1989 года зонай Нацыянальнага экалагічнага бедства.

25 красавіка 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія для навучэнцаў 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 72 г.Мінска імя У.І. Арцёмава”.

24 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных архіўных устаноў, у мінскім Палацы спорту наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі "Час выбраў нас" для ўдзельнікаў першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

23 красавіка 2024 года загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава і вядучы архівіст аддзела Г.Б.Багамолава прынялі ўдзел у мерапрыемствах да 95-годдзя з дня нараджэння фондаўтваральніка – мастака Л.Ц.Баразны – у Талочыне: адкрыцці мемарыяльнай шыльды на доме, дзе жыў Л.Ц.Баразна, і выставе яго твораў у Талочынскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

22 красавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся вечар памяці з адкрыццём дакументальнай выставы “Думка. Адкрытасць душы. Пачуццё...", прысвечанай 90-годдзю акцёра, народнага артыста Беларусі Юрыя Фёдаравіча Ступакова (24.03.1934 – 24.10.1999).

Аўторак, 23 Красавік 2024 14:44

Школьнікі ў архіве-музеі

23 красавіка 2024 года ў рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” і адукацыйнага праекта “Урок у музеі” работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва сумесна з  настаўнікамі ДУА “Сярэдняя школа № 86 г. Мінска” быў праведзены ўрок беларускай мовы для вучняў 5 “А” класа.

18-19 красавіка 2024 г. на базе Інстытута гісторыі НАН Беларусі сумесна з Інстытутам археалогіі і этнаграфіі НАН Рэспублікі Арменія, Пасольствам Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь і Фондам развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў “АНИВ” прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь – Арменія: Старонкі гісторыі”, прысвечаная 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Арменія і Рэспублікай Беларусь.

Панядзелак, 22 Красавік 2024 12:01

Рэспубліканскі суботнік у БДАМЛМ

20 красавіка 2024 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Сёння гэтую добрую традыцыю, якая аб'ядноўвае людзей усіх пакаленняў, падтрымлівае кожная Беларуская арганізацыя. Да суботніка ў БДАМЛМ далучылася прадстаўнік дэпартамента па архівах і справаводству Рабцэвіч Таццяна Уладзіміраўна.

Пятніца, 19 Красавік 2024 14:49

Рамонт у чытальнай зале ў БДАМЛМ

Чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена на рамонт з 23.04 да 30.06 (папярэдне). Прыносім свае прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Старонка 40 з 198