Клубны дом – гэта месца, дзе такія людзі (у тым ліку з інваліднасцю) могуць атрымаць сацыяльную і псіхалагічную рэабілітацыю, навучыцца чамусці новаму, аднавіць сацыяльныя і побытавыя навыкі, паўдельнічаць у актыўнасцях, атрымаць юрыдычную дапамогу і дапамогу з працаўладкаваннем.
Работнікі БДАМЛМ перадалі сродкі гігіены ў падарунак наведвальнікам Клубнага дома. Шмат хто з наведвальнікаў Клубнага дому жыве толькі на сацыяльную пенсію, такім чынам маюць складанасці нават з набыццём такіх рэчаў. Падарункі будуць прэзентаваны на Навагоднім вечары.