16.12.2024

Удзел БДАМЛМ у здымках тэлевізійнага сюжэту для канала Беларусь 3

16 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам Беларусь 3 сюжэта аб выставе “Беларусьфільм” пра дзяцей і для дзяцей”, прымеркаванай да 100-гадовага юбілею “Беларусьфільма”. Яна прысвечана дзіцячаму кіно, не толькі самім фільмам, але і творчаму працэсу, што суправаджаў іх здымкі.

Вядучы архівіст Н.А.Мізон у сваім інтэрв’ю распавяла пра захаванне ўнікальных дакументаў “Беларусьфільма” у фондах БДАМЛМ, фарміраванне выставы і яе асаблівасці. Сярод матэрыялаў, прадстаўленых на выставе, — літаратурныя і рэжысёрскія сцэнары, арыгінальныя каталогі, творчыя характарыстыкі і нават дакументы фільмаў, якія рыхтаваліся, але з-за розных абставінаў так і не выйшлі на шырокі экран.

Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Н.Г.Марчук азнаёміла з асаблівасцямі стварэння фільмаў на кінастудыі, звярнула ўвагу на дакументы рэжысёра Л.А.Нячаева, прадстаўленыя на выставе.

Выстава Беларусьфільм для дзяцей і пра дзяцей будзе даступная для прагляду ў чытальнай зале БДАМЛМ з 17 снежня 2024 года.