19.12.2024

БДАМЛМ прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

18 снежня 2024 года кіраўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) М.А.Філімонцава і першаснай арганізацыі БРСМ І.А.Лабовіч на чале з загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій М.Г.Пусцільнік-Марчук прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

У рамках акцыі работнікі архіва сабралі і перадалі ў інфекцыйна-баксаванае аддзяленне для нованароджаных і неданошаных дзяцей №5 У3 «3-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца г. Мінска» падгузнікі, сродкі асабістай гігіены і іншыя неабходныя рэчы першай неабходнасці.

Гэтая ініцыятыва стала часткай штогадовых мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам-музеем, накіраваных на падтрымку розных сацыяльных праектаў. Калектыў БДАМЛМ выказвае надзею, што нашы намаганні дапамогуць стварыць больш спрыяльную атмасферу для лячэння і аднаўлення здароўя дзяцей.

«Мы лічым важным падтрымліваць тых, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе, – адзначыла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ М.А.Філімонцава. – Наша акцыя накіраваная на тое, каб зрабіць знаходжанне дзяцей у бальніцы больш камфортным».

Медыцынскі персанал выказалў падзяку за ўвагу і клопат з боку работнікаў архіва-музея.