Па запрашэнні арганізатараў – партнёраў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – мерапрыемства наведала загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Вольга Шаталава.
Выстава займае некалькі залаў, дзе шкляныя працы Аляксандра Трускоўскага спалучаюцца з відэа і гукавым суправаджэннем, са стацыянарных арт-аб’ектаў трансфармуюцца ў элементы інсталяцыі. Наведвальнік патрапляе ў свет мастацкай фантазіі і ўнікальнага светаадчування. Як адзначыла мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава, раней на Беларусі праца са шкла была чыстым прыкладам дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, а ў творчасці Аляксандра Трускоўскага яна ператварыліся ў сапраўднае высокае мастацтва.
Дзякуем нашага партнёра за прадастаўленую магчымасць азнаёміцца з творчасцю такога неардынарнага мастака! Для іншых паведамляем, што выстава працягнецца да 16 лютага 2025 года.