18.12.2024

Сумесны праект БДАМЛМ і Саюза пісьменнікаў Казахстана

У рамках святкавання 90-годдзя Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Казахстана, у снежні 2024 года ўбачыў свет сумесны праект Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з Саюзам пісьменнікаў Казахстана «Породненные войной и целеной (Сборник архивных документов, статей, переводов, комментариев) / составитель Л. Шашкова».

Дадзены зборнік змяшчае матэрыялы па беларуска-казахскім літаратурным сувязям з 1936 года да цяперашняга моманту (у тым ліку – у  перыяд Вялікай Айчыннай вайны).

У фондах БДАМЛМ былі выяўлены і прадстаўлены для публікацыі дакументы з фондаў Саюза пісьменнікаў БССР, М.Танка, М.Хведаровіча, А.Асіпенкі, Н.Кісліка, А.Ліса і інш. Сярод іх – даклады Адыя Шарыпава і Тахаві Ахтанава на творчай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў Саюза пісьменнікаў БССР у Мінску “Несмяротны подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура”; вершы Абая Кунанбаева “Зіма” і Джамбула Джабаева “Калыханка” ў перакладзе з казахскай мовы Максіма Танка, Ільяса Джансугурава “Прывітанне” ў перакладзе з казахскай мовы Пятра Глебкі; лісты Бекхожына Халіжана і Сагінгалі Сеітава Максіму Танку; вершы Максіма Танка ў перакладзе Сагінгалі Сеітава на казахскую мову і інш.

Стварэнне сумеснага праекта «Породненные войной и целеной (Сборник архивных документов, статей, переводов, комментариев)» будзе садзейнічаць паглыбленню сяброўскіх сувязей дзвюх краін у галіне культуры і літаратуры.  

Галерэя малюнкаў