28 чэрвеня 2024 года старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі М.А. Філімонцава і першаснай арганізацыі БРСМ І.А. Лабовіч на чале з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваным Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Пятніца, 28 Чэрвень 2024 17:34

Куратарская экскурсія ў БДАМЛМ

28 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была праведзена куратарская экскурсія па дакументальнай выставе “Сам-насам з вечнасцю”, прысвечай 100-годдзю Васіля Быкава. Зборная група з прадстаўнікоў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Літатаратурнага музея Петруся Броўкі азнаёмілася з дакументамі з фонду Васіля Быкава, якія сведчаць аб жыццёвым і творчым лёсе пісьменніка, вядомага ва ўсім свеце.

28 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшло падвядзенне вынікаў архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2 курса па спецыяльнасці “Гісторыя (Айчынная і замежная)” гістарычнага факультэта БДУ.

28 чэрвеня 2024 г.у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

26 чэрвеня 2024 года члены першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н. Кручок і Н. Праскурын на чале са старшынёй І.Лабовічам прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў гонар адкрыцця “Лічбавай зоркі” і высадкі алеі “Яблыні Перамогі” сумесна з Рассупрацоўніцтвам ва ўрочышчы Дразды.

24 чэрвеня 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ), кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна прыняла ўдзел у інструктыўна-метадычным семінары “Фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў у кантэксце рэалізацыі задач Года якасці” на базе ДУА “Акадэмія адукацыі”.

25 і 26 чэрвеня 2024 г. на базе Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі і грамадскімі аб'яднаннямі краіны прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гтсторыя і сучаснасць”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі.

24 чэрвеня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы-школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) арганізавана правядзенне вучэбнай архіўна-музейнай практыкі для студэнтаў 2 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці “гісторыка-архівазнаўства” і “гісторыя (айчынная і замежная)” гістарычнага факультэта БДУ.

Віртуальная выстава "Бабруйск праз стагоддзі", прымеркаваная да Дня горада Бабруйска (29 чэрвеня), падрыхтавана ў рамках рэспубліканскага праекта “Гарады Беларусі” і расказвае пра архітэктуру і гісторыю горада.

Бабруйск – горад у Магілёўскай вобласці Беларусі. Ён з'яўляецца важным прамысловым і культурным цэнтрам краіны. У горадзе размешчаны розныя заводы і прадпрыемствы, якія вырабляюць мэблю, металаапрацоўчую і хімічную прадукцыю, тэкстыль і іншыя тавары.

Старонка 32 з 198