Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Об обращениях граждан и юридических лиц"
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у архіў-музей шляхам падачы пісьмовых, электронных ці вусных зваротаў, а таксама шляхам унясення заўваг і (ці) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
- Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у архіў-музей шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (ці) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных ці вусных зваротаў.
- Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Адказ архіва-музея на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю – Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў памяшканні 5 на 5 паверсе.
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе дырэктар архіва-музея. Глядзіце графік прыёму у раздзеле “Структура”