- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
У 2024 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" адзначае свой 50-гадовы юбілей. У рамках Года якасці Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу “Танец сэрцам”.
Інфармацыя падрыхтавана ў адпаведнасці з рэалізацыяй сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта “Дзень у гісторыі”, мэтай якога з'яўляецца абмен дакументаў па знамянальных датах у гісторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.
26 красавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара А.А. Макаранка адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім былі падведзены вынікі правядзення Тыдня нулявога траўматызму ў архіве-музеі.
24 красавіка 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхась Паўлавіч Кенька прыняў удзел у адкрыцці выставы мастацкiх работ “Песняру чыстай красы” ў дзяржаўнай установе “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”, філіяле установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.