Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
Занятасць: поўны дзень
Досвед працы: ад 1 года
Адукацыя: вышэйшая
Заробак – 1600-1650 руб. (без утрымання падаткаў)
Мы прапануем:
- Графік працы: пн-чац 8.30-17.30, пят 8.30-16.15;
- Працоўнае месца на Нямізе, Верхні горад;
- Дружны калектыў;
- Афармленне па ТК РБ.
Патрабаванні:
- Вышэйшая адукацыя
- Веданне беларускай мовы і рускай мовы на прасунутым узроўні
Службовыя абавязкі:
- ажыццяўленне агульнага кіравання працай аддзела
- арганізацыя работы па стварэнні сістэмы навукова-даведачнага апарата і ўліковых дакументаў
- арганізацыя работы па апісанні і каталагізацыі дакументаў
- забеспячэнне эксплуатацыі АІС-архіва
- падрыхтоўка справаздач аб рабоце аддзела
Архівіст-рэстаўратар/пераплётчык
Занятасць: поўны дзень
Досвед працы: ад 1 года
Адукацыя: прафесійна-тэхнічная адукацыя
Заробак - 1250 рублёў (на рукі)
Мы прапануем:
- Графік працы: пн-чац 8.30-17.30, пят 8.30-16.15;
- Працоўнае месца на Нямізе, Верхні горад;
- Дружны калектыў;
- Афармленне па ТК РБ.
Патрабаванні:
- Стараннасць, адказнасць
Службовыя абавязкі:
- Ручныя пераплётныя працэсы
- Падшыўка дакументаў
Шукаем вядучага архівіста!
Запрашаем для працы з фондамі вядомых беларускіх артыстаў, кампазітараў, літаратараў, мастакоў і інш. у аддзел навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання.
Прапануем: працу ў ветлівым калектыве (разам з Вамі чатыры асобы) у пакоі з відам на Плошчу Свабоды; рэгулярныя наведванні мерапрыемстваў нашых партнёраў (прэзентацый, відэалекторыяў, выстаў і г.д.).
Ад Вас чакаем: наяўнасці вышэйшай адукацыі, ведання беларускай мовы для складання анатацый і вопісаў, паважлівага стаўлення да беларускай культуры і калегаў у нашай установе.
Заробак на рукі – 1250 рублёў. Прадугледжана даплата за навуковае званне.