З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіла дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка, у якім падкрэсліла ролю БДАМЛМ ў захаванні і папулярызацыі дакументаў па гісторыі беларускага кіно, распавяла аб сумесных праектах, рэалізаваных з “Беларусьфільмам” на працягу юбілейнага года.
Сцэнарыст Н.І.Разумоўская адзначыла важнасць карпатлівай працы архівістаў, сабраўшых ўнікальную калекцыю матэрыялаў, якія адлюстроўваюць гісторыю кінастудыі.
Вядучы архівіст Н.А.Мізон распавяла пра асноўную ідэю выставы "Беларусьфільм" пра дзяцей і для дзяцей", якая прадстаўляе архіўныя дакументы, звязаныя з т. зв. "дзіцячым" беларускім кінематографам. На прыкладзе гэтай часткі дакументальнага збору архіва-музея можна прасачыць асаблівасці развіцця беларускага кіно і кінастудыі "Беларусьфільм" у цэлым.
Экспазіцыя выставы ўключае дакументы мастацкіх, тэлевізійных, мультыплікацыйных фільмаў (літаратурныя і рэжысёрскія сцэнарыі, генеральныя каштарысы, альбомы фотапроб, пратаколы мастацкіх саветаў і інш.), якія дазваляюць азнаёміцца са складаным працэсам вытворчасці фільмаў для самай патрабавальнай аўдыторыі – дзяцей і падлеткаў.
Выстава" Беларусьфільм "пра дзяцей і для дзяцей" даступная для прагляду ў чытальнай зале БДАМЛМ. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй кіно, дзіцячымі фільмамі і творчасцю "Беларусьфільма", наведаць БДАМЛМ і акунуцца ў атмасферу чароўнага свету кіно.