- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
24 мая 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася навукова-практычная канферэнцыя “XXIV Узвышаўскія чытанні”, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі, літаратурныя крытыкі, работнікі архіваў і музеяў, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Янка Купала сказал: “Хай толькі асвеціць Вас адна вялікая думка, — аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна Вас да гэтага пакліча”.
24 мая 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) А.А. Макаранка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам «Вопыт працы БДАМЛМ з фондамі асабістага паходжання» на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праца з фондамі асабістага паходжання: беларускі і расійскі досвед», якая праводзілася ў анлайн фармаце на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў рамках праекта “Гарады Беларусі”
23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусі (далей – НАРБ) адбылася III-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог. Да 100-годдзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работникаў”. У працы канферэнцыі, якая прайшла ў змешаным off-line і on-line фармаце, прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў з Беларусі і Расіі.
22 мая 2024 г. у межах “Тыдня беларускай культуры і мастацтва” супрацоўнікі Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” Кекелева Т.В., Пышынская М.І., Грыцкевіч Л.Ю. прысутнічалі на прэзентацыі першага тома “Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі” у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
20 мая 2024 г. у рамках “Тыдня беларускай культуры і мастацтва”, а таксама напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ) – загадчык аддзела, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кенько Міхаіл Паўлавіч на чале з дырэктарам Макаранка Аленай Аляксандраўнай прынялі ўдзел у кінапаказе-дакладзе “Стварыць мастацтва з пекла зямнога”, прысвечанага франтавым кінадакументалістам-беларусам і кіналетапісу вызвалення Беларусі.
18 мая 2024 года работнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна прыняла ўдзел у штогадовай акцыі “Ноч музеяў” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, філіяле ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.
15 мая 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі Першасная прафсаюзная арганізацыя і калектыў архіва-музея адкрылі выставу “Сваё гняздзечка”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям'і.
8 траўня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка сумесна з рэдактарам часопіса “Роднае слова” НМ. Шапран прынялі ўдзел у прамым эфіры праграмы "Культура" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
8 мая 2024 г. напярэдадні Дня Вялікай Перамогі прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводсту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу і помніка Невядомаму салдату.
Напярэдадні 9 мая і святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто здабываў Перамогу.
7 траўня 2024 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) А.А. Макаранка прыняла ўдзел ва ўрачыстым зборы і канцэрце майстроў мастацтваў, прысвечаныя 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія адбыліся ў Палацы Рэспублікі Беларусь.
7 траўня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара архіва-музея А.А. Макаранка прынялі ўдзел у адкрыцці сумеснага з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) і Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын (СБЯГАА) выставачнага праекта "Земля кровоточит историей", прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.