Альманах быў заснаваны БДАМЛМ ў 2020 годзе як друкаваная пляцоўка для ўзаемадзеяння навукоўцаў і практыкаў архіўна-музейнай справы. Пяты выпуск быў сфарміраваны на аснове матэрыялаў XXIII Узвышаўскіх чытанняў і XXI Архіўных чытанняў, арганізаваных у БДАМЛМ у 2023 г. Ён закранае шырокую тэматыку ўзнаўлення культурна-гістарычнай спадчыны як спазнання мінулага.
У прэзентацыі прынялі ўдзел работнікі БДАМЛМ, аўтары і сталыя чытачы альманаха. Падчас разгорнутай добразычлівай дыскусіі аб мінулым і будучым альманаха выступілі А.А.Макаранка, дырэктар архіва-музея, Г.В.Запартыка, ганаровы архівіст Беларусі і былая дырэктар БДАМЛМ, а таксама Д.С.Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ. Выступоўцы прыйшлі да думкі, што будучыня навукова-даследчай дзейнасці павінна быць накіравана на пашырэнне міждысцыплінарных і міжгаліновых сувязей. Са зместам новага выпуска алманаха можна пазнаёміцца па па спасылцы: