Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва шчыра віншуе калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі з 55-годдзем! 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Яны былі першымі...” да 90-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Аўторак, 23 Май 2023 17:17

Віншуем з Днём нараджэння!

23 мая 2023 года адбыўся сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва для віншавання з Днём нараджэння галоўнага бухгалтара ўстановы – Ніны Васілеўны Падрэз. Намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка павіншавала імянінніцу ад імя калектыву, пажадала ёй моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх уражанняў і доўгіх гадоў жыцця.

Панядзелак, 22 Май 2023 17:17

“Ноч музеяў – 2023”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2023”.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў рамках віртуальнага выставачнага праекта "Гарады Беларусі", арганізаванага Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўляе выставу "Мінск 1960-х гадоў вачыма мастака і архітэктара Івана Мядзведзева".

18 мая 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел архівісты, навукоўцы, гісторыкі з Беларусі і Расіі.

Запрашаем 20 мая 2023 года з 18:00 да 23:00 у Літаратурны музей Петруся Броўкі на “Ноч музеяў – 2023: Рытмы”.

15 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка, класіка прыгодніцкай і навукова-фантастычнай літаратуры Янкі Маўра. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі музейных, навуковых, адукацыйных, выдавецкіх устаноў, пісьменнікі. Абмяркоўваліся роля і значэнне Янкі Маўра ў літаратуры, пытанні ўшанавання памяці празаіка, папулярызацыі яго творчасці, публікацыі невядомых раней тэкстаў, перспектывы новага навукова каментаванага збору твораў.

13 мая 2023 года, напярэдадні Дня сям’і і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль прачытаў лекцыю “Род. Сям’я. Архівы”.

12 мая 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, арганізаванае Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Старонка 60 з 196