- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
11 красавіка 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” адбылася сустрэча работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва са студэнтамі IІ курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць “Дакументазнаўства”). Будучыя спецыялісты з 10 па 22 красавіка 2023 года на базе архіва-музея будуць праходзіць інфармацыйна-тэхналагічную практыку.
10 красавіка 2023 года адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень: завяршэнне працы над распрацоўкай афіцыйнай эмблемы і відэа-візіткі ўстановы, магчымы візіт у архіў-музей мастака і дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргея Яўгенавіча Крыштаповіча.
7 красавіка 2023 года ў рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы да 110-годдзя мастака і архітэктара Івана Васільевіча Мядзведзева “Брэст і Брэсцкая крэпасць у акварэлях 1957 года”.
6 красавіка 2023 года адбыўся агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка распавяла пра падзеі ў краіне і за яе межамі за перыяд з 27 сакавіка па 2 красавіка 2023 года. Было абмеркавана пытанне распрацоўцы афіцыйнай эмблемы архіва-музея, выказваліся прапановы і пажаданні. Прафком архіва-музея выступіў з прапановай арганізаваць у маі экскурсійную паездку, што аднагалосна было адобрана калектывам.
5 красавіка 2023 г. у філіяле Бібліятэкі № 3 імя У. Маякоўскага г. Мінска адбылося мерапрыемства “На вячорках у нашым пасёлку”.
5 красавіка 2023 года ў рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ).
3 красавіка 2023 года маладыя спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А. А. Макаранка прыняла ўдзел у Другой Усерасійскай навуковай канферэнцыі гісторыкаў і архівістаў “Историческая наука и архивы в XXI веке”, якая праходзіла 30-31 сакавіка 2023 года ў Самарскім нацыянальным даследчым універсітэце імя акадэміка С. П. Каралёва. Арганізатарамі канферэнцыі таксама выступілі Расійскае гістарычнае таварыства і Цэнтральны дзяржаўны архіў Самарскай вобласці. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі гісторыю і актуальныя праблемы архівазнаўства, праблемы гістарыяграфіі і метадалогіі гісторыі і іншыя важныя для гістарычнай супольнасці пытанні.
30 сакавіка 2023 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” М. А. Філімонцава наведала V Пленум Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Сярод пытанняў Пленума – абмяркаванне вынікаў работы Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў за 2022 год і задач на 2023 год.
30 сакавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў рэжысёр народнай кінастудыі “Летапіс” пры Талачынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, аўтар інтэрнэт-праекта “Фотаэнцыклапедыя Беларусі” Дзмітрый Іўчанка з мэтай падрыхтаваць і размясціць на рэсурсе інфармацыю пра архіў-музей.
29 сакавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі вучні 3 класа ДУА “Сярэдняя школа № 225 г. Мінска”.
25 сакавіка 2023 г. члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў складзе групы, арганізаванай Мінскай гарадской арганізацыяй прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, у рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння, наведали помнікі ваеннай гісторыі – мемарыяльныя комплексы “Трасцянец”, “Курган Славы” і “Хатынь”. Падчас мерапрыемства работнікі архіва-музея і іх калегі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
"Вядома, штучны інтэлект мацней і разумней за чалавека - і заўсёды будзе выйграваць у яго і ў шахматы, і ва ўсё астатняе... але працягвацца гэта будзе толькі да таго часу, пакуль штучны розум праграмуецца і накіроўваецца самім чалавекам і не ўсведамляе сябе як істоту. Ёсць адно, толькі адно, у чым гэты розум ніколі не перасягне людзей. У рашучасці быць".
В. Пелевін.