13.05.2023

Мерапрыемствы да Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь

12 мая 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, арганізаванае Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства адбылося ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў і інш. У рамках мерапрыемства быў праведзены кіналекторый аб дзяржаўных сімвалах Беларусі.

13 мая 2023 года прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, прысвечаны святу Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Людміла Іванаўна Масейчук правяла для работнікаў архіва-музея азнаямляльную экскурсію па будынку былога касцёла Святога Язэпа (дзе зараз месцяцца абодва рэспубліканскія архівы), паказала ім сутарэнні будынка, распавяла цікавыя гісторыі аб першых гаспадарах касцёла, аб першым архіве, што месціўся тут у ХІХ стагоддзі.

Больш фатаграфій на Facebook.