Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 25 мая 2023 г. запрашае на навуковую канферэнцыю ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”

Серада, 22 Сакавік 2023 16:10

80 гадоў Хатынскай трагедыі

У гэтыя дні ўспамінаюць адну з самых трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны – знішчэнне разам з жыхарамі беларускай вёскі Хатынь. 22 сакавіка 1943 года 149 жыхароў Хатыні былі спалены зажыва або расстраляны за магчымае аказанне дапамогі партызанам.

16 сакавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставы “Плюс/мінус 100: народныя мастакі-юбіляры” і “Джаз! Коты! Весна!” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

14 сакавіка 2023 года архівісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з мэтай абмену вопытам.

Да 26 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая экспазіцыя “Талстой і Беларусь” – супольны праект з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года (дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года).

10 сакавіка, у Год міру і стварэння, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі калегі з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Работнікі архіва-музея распавялі калегам пра асаблівасці працы з асабістымі фондамі дзеячоў літаратуры і мастацтва, правялі экскурсіі па выставах “…З ідэяй захаваць ад знішчэння…” (да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі) і “Чалавек палымянага сэрца” (да 120-годдзя рэжысёра Любові Мазалеўскай).

7 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.

Аўторак, 07 Сакавік 2023 15:47

З 8 сакавіка!

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва віншуе ўсіх архівістак і музейшчыц, а таксама наведвальніц са святам вясны, прыгажосці і любові – Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка! Дарагія жанчыны, жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, сямейнага дабрабыту, душэўнай гармоніі, павагі і ўзаемапаразумення ў калектыве!

6 сакавіка 2023 г. падчас сустрэчы са студэнтамі IV курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставах.  

Старонка 64 з 196