12.05.2023

Літаратурна-музычнае свята “У вянок Песняру”

11 мая 2023 года ў рамках праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло літаратурна-музычнае свята “У вянок Песняру”, прысвечанае дню ўшанавання памяці паэта Паўлюка Труса. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Таццяна Лаўрык, паэтка, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык і вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль (яго выступленне было прысвечана дакументам П. Труса ў фондах архіва-музея), а таксама супрацоўнікі бібліятэкі на чале з дырэктарам Аксанай Драчан. Саліст раённага Дома культуры Сяргей Прыёмка выканаў “Песню пра Уздзеншчыну”, а навучэнцы раённай гімназіі чыталі ўрыўкі з вершаў Паўлюка Труса, ствараючы сімвалічны букет ад маладога пакалення Уздзеншчыны паэту-земляку.