16.05.2023

Удзел у круглым стале да 140-годдзя Янкі Маўра

15 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка, класіка прыгодніцкай і навукова-фантастычнай літаратуры Янкі Маўра. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі музейных, навуковых, адукацыйных, выдавецкіх устаноў, пісьменнікі. Абмяркоўваліся роля і значэнне Янкі Маўра ў літаратуры, пытанні ўшанавання памяці празаіка, папулярызацыі яго творчасці, публікацыі невядомых раней тэкстаў, перспектывы новага навукова каментаванага збору твораў.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляў вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль, які расказаў пра фонд Янкі Маўра ў БДАМЛМ, яго цікавую перапіску з сучаснікамі, краязнаўчы патэнцыял дакументальных нарысаў пісьменніка.