22.05.2023

“Ноч музеяў – 2023”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2023”.

20 мая 2023 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Ноч музеяў – 2023: Рытмы”, прысвечанае часу маладосці герояў выставы “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”, падрыхтаванай сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (пра шматгадовае сяброўства і творчае супрацоўніцтва Петруся Броўкі і Пятра Глебкі), – 1920-м гадам. Падчас мерапрыемства праходзілі тэатралізаванае чытанне вершаў, лекцыя, майстар-класы па факстроце і стварэнні бытавога плакату і шмат іншага.

Архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ксенія Цынкевіч прыняла ўдзел у арганізацыі і правядзенні інтэрактыўнай праграмы “Магічны салон”.