Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у “Творчым вечары” з Галінай Шаблінскай на Першым Нацыянальным канале беларускага радыё. Вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль і вядучы архівіст Наталля Мізон распавялі пра ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, якія прайшлі 25 мая і былі прысвечаны 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”. Архівісты падзяліліся са слухачамі радыё сваімі ўражаннямі пра тэмы навуковых дакладаў, распавялі пра новыя знаходкі, якія былі зроблены калегамі, выказалі думку аб знакавасці навукова-практычнай канферэнцыі, якая ўжо трэцяе дзесяцігоддзе збірае даследчыкаў і спецыялістаў у самых розных сферах. Па спасылцы прапануем вашай увазе запіс перадачы.

Панядзелак, 05 Чэрвень 2023 17:33

Агульны сход і віншаванні

5 чэрвеня 2023 года адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень: завяршэнне працы над ролікам аб апрацоўцы музейных прадметаў і рэкламным банерам, планаванне святкавання 63-годдзя з дня заснавання архіва-музея.

Барыс Валер’евіч Ільін – гісторык тэатра, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валагодскага інстытута права і эканомікі ФСВП Расіі – у траўні гэтага года наведаў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і перадаў у дар зборнікі Міжнародных Міхоэлсаўскіх чытанняў з артыкуламі пра беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў прафесійнага тэатра Беларусі Фларыяна Ждановіча.

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі экскурсію па будынку архіва-музея для вучняў 3-5 класаў. Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю былога касцёла Святога Язэпа, дзе сёння размяшчаюцца архіўныя сховішчы. Дзеці на свае вочы пабачылі і дакрануліся да капітэляў з ляпнінай, якім больш за 300 год; прайшлі пад самым дахам мураванага гмаху да былой алтарнай часткі; памералі крокамі глыбіню і вышыню будынка; дазналіся пра парэшткі вітых лесвіц, што вялі на хоры і ў скляпенні; параўналі сённяшні выгляд будынка з архіўнымі фотаздымкамі розных перыядаў. Фондасховішчы архіва-музея ўразілі школьнікаў колькасцю паліц з дакументамі, якія захоўваюць гісторыю літаратуры і мастацтва. На экскурсіі дзеці выказалі жаданне працаваць у архіве і вывучаць гісторыю свайго народа па дакументах.

Чацвер, 01 Чэрвень 2023 17:31

Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня 2023 года, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі арганізаваў мерапрыемства для дзяцей сваіх работнікаў.

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які святкуецца 1 чэрвеня, спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрыхтавалі выставу друкаваных выданняў “Каляровы свет дзяцінства”.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва завяршыў першаснае апісанне асабістага фонду заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР, кінарэжысёра Віталя Паўлавіча Чацверыкова. З гэтай нагоды 31 мая 2023 года архіў-музей наведваў яго сын, Ігар Вітальевіч Чацьверыкоў – рэжысёр-сцэнарыст, які дамовіўся з намеснікам дырэктара Аленай Аляксандраўнай Макаранка аб перадачы сваіх дакументаў на дзяржаўнае захоўванне і стварэнне сямейнага фонду.

Старонка 59 з 196