10.05.2023

“Забег отважных”, прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі

6 мая 2023 года ў сталічным Парку Перамогі адбыўся “Забег отважных”, прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі. 

У забегу ўдзельнічалі дзеці ад 4 да 14 гадоў. Іх дыстанцыя складала ад 400 да 1400 метраў, а для 15 гадоў і старэйшых – 2400 метраў. У забегу прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, сярод якіх былі і вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

Кожны фінішэр атрымаў памятны медаль ад арганізатараў мерапрыемства, адным з якіх з’яўляўся работнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ксенія Віктараўна Цынкевіч. 

Гэтае мерапрыемства ад Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь перад святам ужо стала традыцыяй, яго правялі 7-ы раз.