13.05.2023

Да Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь

14 мая 2023 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень прапануем вашай увазе цікавы дакумент са збораў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. У фондзе мастака Валянціна Віктаравіча Волкава, аўтара дзяржаўнага герба БССР 1927 і 1938 гадоў, захоўваецца эскіз дзяржаўнага сцяга БССР, якім яго бачыў народны мастак Беларусі.