15.05.2023

Аўтарская лекцыя “Род. Сям’я. Архівы”

13 мая 2023 года, напярэдадні Дня сям’і і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль прачытаў лекцыю “Род. Сям’я. Архівы”.

Архівісты, работнікі музеяў і бібліятэк, даследчыкі і проста зацікаўленыя асобы даведаліся пра сямейныя фонды са збораў архіва-музея, асаблівасці генеалагічных пошукаў (у тым ліку на ўласным прыкладзе дакладчыка), адкрыцці і знаходкі цікавых дакументаў. Падчас лекцыі дэманстраваліся ўнікальныя дакументы з фондаў архіва-музея, якія ілюструюць генеалагічныя сувязі вядомых творцаў літаратуры і мастацтва.