11.05.2023

Запрашаем на аўтарскую лекцыю “Род. Сям’я. Архівы”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, у рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, запрашае 13 мая на аўтарскую лекцыю Віктара Жыбуля “Род. Сям’я. Архівы”, тэмай якой будуць генеалагічныя даследаванні сямейнага радаводу. На прыкладзе ўласных генеалагічных пошукаў у архівах Беларусі, вядучы навуковы супрацоўнік распавядзе, якім чынам кожны з нас можа правесці ўласныя даследаванні гісторыі сваёй сям’і, прасачыць сваяцкія сувязі і пераемнасць пакаленняў, распавядзе пра свае адкрыцці і знаходкі цікавых дакументаў. Спецыяліст архіва-музея падкажа, як арыентавацца ў генеалагічных крыніцах, даведніках, актах. На лекцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя дакументы з фондаў архіва-музея, якія ілюструюць генеалагічныя сувязі вядомых творцаў літаратуры і мастацтва.

Запрашаем у чытальную залу архіва-музея. Пачатак а 14.00.

*Радавод Сніткаў, складзены В. А. Ніжанкоўскай (Ф. 443. Воп. 1. Адз. зах. 4. Л. 34).