19.05.2023

Удзел у канферэнцыі “Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах”

18 мая 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел архівісты, навукоўцы, гісторыкі з Беларусі і Расіі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва на канферэнцыі прадставілі намеснік дырэктара Алена Макаранка з дакладам “Фонд № 1354 «Притыцкий Сергей Осипович» Национального архива Республики Беларусь”, загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Юрый Бачышча з дакладам “Матэрыялы па генеалогіі ў фондах БДАМЛМ” і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль з дакладам “Асабісты архіў Ядвігі Бяганскай у БДАМЛМ як гістарычная крыніца”.