8 студзеня 2025 года, у рамках акцыі “Архівы – школе” навучэнцы Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Экскурсія стала для навучэнцаў не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.

Аўторак, 31 Снежань 2024 09:41

Дарагія сябры і калегі!

Напярэдадні Новага года калектыў БДАМЛМ зычыць Вам, каб кожная старонка Вашага жыцця ў Новым годзе была напоўнена займальнымі гісторыямі і яркімі эмоцыямі! Хай натхненне суправаджае Вас заўсёды! Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, новых творчых здзяйсненняў і дабрабыту!

 

26 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Беларусь – краіна міру і згоды». У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка.

23 снежня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё дакументальнай выставы “Залаты век беларускага кіно”, падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафонафотадакументаў, Нацыянальнай студыяй “Беларусьфільм”, Нацыянальным гістарычным архівам і Музеем гісторыі беларускага кіно.

23 снежня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава наведалі ўрачыстае адкрыццё сумеснага выставачнага праекта “Расія - Беларусь.

Дарагія сябры і  калегі! Калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва сардэчна віншуе вас з надыходзячымі Калядамі! Няхай гэтае светлае свята прынясе ў вашы дамы цяпло і ўтульнасць, напоўніць сэрцы радасцю і натхненнем. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра. Няхай будучы год будзе напоўнены новымі дасягненнямі і поспехамі, а праца прыносіць задавальненне і радасць.

 

“[Не]асабістае пытанне” – пад такой назвай 20 снежня 2024 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адкрылася першая персанальная выстава Аляксандра Трускоўскага – мастака, удзельніка шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, кіраўніка вітражнай майстэрні Свята-Елісавеценскага манастыра г. Мінска.

18 снежня 2024 года кіраўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) М.А.Філімонцава і першаснай арганізацыі БРСМ І.А.Лабовіч на чале з загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій М.Г.Пусцільнік-Марчук прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

17 кастрычніка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя пятага выпуска альманаха "Аўтограф".

У рамках святкавання 90-годдзя Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Казахстана, у снежні 2024 года ўбачыў свет сумесны праект Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з Саюзам пісьменнікаў Казахстана «Породненные войной и целеной (Сборник архивных документов, статей, переводов, комментариев) / составитель Л. Шашкова».

Старонка 34 з 218