13 жніўня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэпубліканскі саюз моладзі” (далей — БРСМ) архіва-музея. У сходзе прынялі ўдзел Іван Аляксандравіч Лабовіч, Наталля Дзмітрыеўна Кручок, Любоў Аляксандраўна Рымарава, Дар’я Аляксандраўна Рэдзько і Маргарыта Сяргееўна Макаранка. У якасці ганаровага госця прысутнічаў дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка.

 

Старонка 1 з 200