22 сакавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь» у складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве.

 

21 сакавіка 2025 года у рамках акцыі “Архівы – школе” навучэнцы УА “Сярэдняя школа №185 г. Мінска” пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Наведванне архіва стала не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.

 

20 сакавіка 2025 г. у малой зале кінатэатра «Піянер» (г. Мінск) адбылася тэматычная сустрэча «Вытокі беларускага кіно.

19 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка, вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Н.П.Прынько і В.В.Мазалеўская правялі семінар-практыкум з архіўнымі работнікамі Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”.

 

15 сакавіка 2025 года на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання «Беларускі архіў старажытных грамат», сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

14 сакавіка 2025 года напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які святкуецца 15 сакавіка, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і росквіту беларускага народа».

15 сакавіка 2025 года у 18:00 на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы (пр. Пераможцаў, 14) адбудзецца прэзентацыя двухтомнага выдання «Беларускі архіў старажытных грамат», супольнага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

13 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Тэарэтычныя і метадычныя асновы правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь», арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) і гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ).

Старонка 30 з 218