- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

16 лютага 2025 у эфіры праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала «Беларусь 3» выйшаў сюжэт аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) «Лёс свой прадбачыць», прысвечанай 65-годдзю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, педагога, літаратара Андрэя Андрэевіча Душачкіна.
Іван Якаўлевіч Навуменка (1925—2006) — адзін з найбольш слынных беларускіх пісьменнікаў другой паловы XX ст., гісторык і тэарэтык беларускай літаратуры.
13 лютага 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) гасцінна расчыніў свае дзверы для навучэнцаў 3 «Б» класа Рэспубліканскага музычнага каледжа. Юныя музыканты здзейснілі займальнае падарожжа ў свет архіўных дакументаў, даведаўшыся шмат новага пра гісторыю беларускай культуры і мастацтва.
14 лютага 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранкай прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінуўшых у Афганістане, якое адбылося ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылых”.
12 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука. Бібліятэка. Інфармацыя”, прысвечанай 100-годдзю Цэнтральнай навуковай бібліятэкі (далей — ЦНБ) імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук (дале – НАН) Беларусі.
11 лютага 2025 у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам Беларусь 3 сюжэтаў для дакументальнага цыкла “Нябачныя сведкі вайны”.
12 лютага 2025 года на адрас Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) накіраваны Падзячны ліст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М.Горкага за арганізацыю і ўрачыстую прэзентацыю выставы “Каля святла рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
9 лютага 2025 года ў эфіры тэлеканала БТ-3 праграмы «Культурны тыдзень» выйшаў тэлесюжэт аб выставе ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі «У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне...», прысвечанай 95-годдзю акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
5 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам АНТ сюжэту «Кумиры не уходят в никуда». Журналісты правялі відэаздымку выставы “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю выбітнага акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
5 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя выставы “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне...”, прысвечанай 95-годдзю выбітнага акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
31 студзеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці выставы «Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню», арганізаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (далей — БДАКФФД), Бярэзінскім біясферным запаведнікам, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Музеем прыроды і экалогіі Беларусі, часопісам “Родная прырода”.
5 лютага 2025 года чытальная зала БДАМЛМ будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем прэзентацыі выставы “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
30 студзеня 2025 года кіраўнікі структурных падраздзяленняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2024 год і вызначаны задачы на 2025 год.