3 мая 2024 г. напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ) на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» быў арганізаваны кіналекторый для 50 студэнтаў факультэта інфармацыйна-дакументальных камунікацый і факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках праекта сацыяльнай рэкламы, прызначанай для фарміравання і падтрымання ў грамадстве, у свядомасці людзей агульначалавечых каштоўнасцяў, развіцця грамадзянскасці і патрыятызму.

3 мая 2024 года, у рамках рэспубліканскага праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара архіва-музея А.А. Макаранка прынялі ўдзел у прэм'ерным паказе дакументальнага фільма «Вызваленне», які адбыўся ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

30 красавіка 2024 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.В. Цынкевіч прыняла удзел у навукова-практычным семінары “Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей” для супрацоўнікаў літаратурных музеяў краіны.

Аўторак, 30 Красавік 2024 15:57

БДАМЛМ віншуе з Днём працы!

Праца суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця, дазваляючы дасягаць поспехаў, рэалізоўвацца, усебакова развівацца, расці як спецыяліст. Праца дысцыплінуе, выхоўвае, вучыць, вызначае будучыню, укараняючы інавацыі і дапамагаючы людзям вырашаць складаныя задачы, выяўляе лепшыя якасці і навыкі чалавека.

29 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняла ўдзел і выступіла з прывітальным словам на адкрыцці часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Шаржы на класікаў" у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

29 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Макаранка Алена Аляксандраўна выступіла на арганізацыйным сходзе студэнцкага клуба “Сябры архіваў” на гістарычным факультэце БДУ.

Інфармацыя падрыхтавана ў адпаведнасці з рэалізацыяй сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта “Дзень у гісторыі”, мэтай якога з'яўляецца абмен дакументаў па знамянальных датах у гісторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

Старонка 38 з 200