- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

25 сакавіка 2024 года дырэктар і супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва разам з прадстаўнікамі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў ушанавалі памяць загінуўшых у «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі каля пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску.
22 сакавіка 2024 года ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Дырэкцыяй грамадска-палітычнага вяшчання АТ «Першы канал» на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прайшлі здымкі дакументальнага фільма пад працоўнай назвай «Василь Быков. Выбор», прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка і драматурга Васіля Быкава.
23 сакавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у правядзенні Адзінага дня адчыненых дзвярэй і агульнарэспубліканскай акцыі Міністэрства адукацыі “Я выбираю профессию”. Мерапрыемства сабрала звыш 90 удзельнікаў і прайшло ў фармаце сустрэчы абітурыентаў і заказчыкаў кадраў.
“Хатынь, дым которой я, подросток войны, помню – видел своими глазами его чёрные облака за далёким, на горизонте лесом. Помню, как деды на улице старались определить, гадали: что на этот раз горит, какая деревня?” – узгадваў народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Архівіст Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна прыняла ўдзел у рэпартажы для праграмы “Наше утро” ОНТ, які выйшаў у эфір 19.03.2024.
Кіраўніцтва і калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва выказваюць спачуванні родным і блізкім нашага фондаўтваральніка і вялікага сябра установы – гісторыка, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча Аляксея Канстанцінавіча Каўкі (20 верасня 1937 г. – 21 сакавіка 2024 г.).
20 сакавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ В.Э. Любецкая і Н.П. Прынько прынялі ўдзел у навучальным семінары “Изменения в делопроизводстве в свете требований новой редакции Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях” для работнікаў структурных падраздзяленняў галоўных упраўленняў юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць функцыі ў сферы архіўнай справы і справаводства, і дзяржаўных архіўных устаноў.
У другім нумары штомесячнага навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, змешчаны два артыкулы супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
18 сакавіка 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна правяла экскурсію для 7 “Б” класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
БДАМЛМ і Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь ужо не першы год, у рамках дасягнутай дамоўленасці з кафедрай крыніцазнаўства, праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі са студэнтамі гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.