- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
21 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведаў летні школьны лагер “Светлячок” ДУА “Спецыяльная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска”.
16 чэрвеня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ўрачыстае адкрыццё выставы “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Выстава прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Пісьменнік і ваенны ўрач” да Дня медыцынскага работніка і 110-годдзя Антона Алешкі.
15 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў прадстаўнік Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, арганізацыі – крыніцы камплектавання архіва-музея.
16 чэрвеня 2023 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 4-ы паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека” да 115-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава (1908-1968).
9 чэрвеня 2023 года чарговы выпуск радыёперадачы “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура” Беларускага радыё быў прысвечаны 63-годдзю Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Дырэктар канала Уладзімір Трапянок пагутарыў з вядучым навуковым супрацоўнікам архіва-музея Віктарам Жыбулем.
10 чэрвеня 2023 года, у рамках мерапрыемстваў да 63-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), калектыў установы наведаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту – музей пад адкрытым небам, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей.
Відэаўрок Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва "Праца з музейнымі прадметамі ў складзе фондаў асабістага паходжання"
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск.