1 мая – Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных – свята, якое набыло асаблівую папулярнасць за савецкім часам. Сярод дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваюцца фотаздымкі, якія адлюстроўваюць атмасферу першамайскіх дэманстрацый і настрой іх удзельнікаў – вядомых дзеячаў культуры.

28 красавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі турыстычны форум “Адкрый Беларусь”, дзе ўсе рэгіёны нашай краіны прадставілі як свае самыя папулярныя, так і раней невядомыя турыстычныя маршруты. У рамках форуму былі атрыманы розныя інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамагаюць падабраць экскурсію ці тур выходнага дня па жаданым маршруце. На мерапрыемстве можна было пазнаёміцца ​​з кулінарнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічаць у дэгустацыі страў нацыянальнай кухні.

27 красавіка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму, прайшоў агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. Тэма гэтага года – “Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноўны прынцып і права ў сферы працы”.

27 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу "26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі".

22 красавіка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага суботніка, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва на чале з намеснікам дырэктара Аленай Макаранка і пры ўдзеле прадстаўніка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Марыны Елінскай выканалі запланаваныя работы па прыборцы і добраўпарадкаванні службовых памяшканняў архіва-музея.

21 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса аддзялення дакументазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

21 красавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся агульны сход працоўнага калектыву, на якім абмяркоўваліся падзеі ў краіне за мінуўшы тыдзень, пытанні арганізацыі і правядзення рэспубліканскага суботніку.

Пятніца, 21 Красавік 2023 16:51

Удзел у Трэціх Кісялёўскіх чытаннях

20 красавіка 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”», прымеркаваная да 225-годдзя Адама Міцкевіча, 215-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу да 125-годдзя з дня нараджэння дырыжора, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Марка Эмануілавіча Шнейдэрмана (1898-1981).

Старонка 64 з 198