31.03.2023

Другая Усерасійская навуковая канферэнцыя гісторыкаў і архівістаў «Историческая наука и архивы в XXI веке»

Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А. А. Макаранка прыняла ўдзел у Другой Усерасійскай навуковай канферэнцыі гісторыкаў і архівістаў “Историческая наука и архивы в XXI веке”, якая праходзіла 30-31 сакавіка 2023 года ў Самарскім нацыянальным даследчым універсітэце імя акадэміка С. П. Каралёва. Арганізатарамі канферэнцыі таксама выступілі Расійскае гістарычнае таварыства і Цэнтральны дзяржаўны архіў Самарскай вобласці. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі гісторыю і актуальныя праблемы архівазнаўства, праблемы гістарыяграфіі і метадалогіі гісторыі і іншыя важныя для гістарычнай супольнасці пытанні.

31 сакавіка 2023 года Алена Аляксандраўна выступіла анлайн з дакладам “Практический опыт Национального архива Республики Беларусь по информационному наполнению Государственного фондового каталога и Системы открытого доступа к документам Национального архивного фонда Республики Беларусь”.