13.04.2023

Сустрэча са студэнтамі БДУ ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

13 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вядучы архівіст Таццяна Кекелева прачытала для студэнтаў лекцыю пра асаблівасці работы з архіўнымі дакументамі асабістага паходжання. Расказала пра формы выкарыстання і папулярызацыі дакументаў у практыцы работы архіва-музея. Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставе “…З ідэяй захаваць ад знішчэння…” да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.