Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у “Творчым вечары” з Галінай Шаблінскай на Першым Нацыянальным канале беларускага радыё. Вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль і вядучы архівіст Наталля Мізон распавялі пра ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, якія прайшлі 25 мая і былі прысвечаны 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”. Архівісты падзяліліся са слухачамі радыё сваімі ўражаннямі пра тэмы навуковых дакладаў, распавялі пра новыя знаходкі, якія былі зроблены калегамі, выказалі думку аб знакавасці навукова-практычнай канферэнцыі, якая ўжо трэцяе дзесяцігоддзе збірае даследчыкаў і спецыялістаў у самых розных сферах. Па спасылцы прапануем вашай увазе запіс перадачы.

Панядзелак, 05 Чэрвень 2023 17:33

Агульны сход і віншаванні

5 чэрвеня 2023 года адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень: завяршэнне працы над ролікам аб апрацоўцы музейных прадметаў і рэкламным банерам, планаванне святкавання 63-годдзя з дня заснавання архіва-музея.

Барыс Валер’евіч Ільін – гісторык тэатра, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валагодскага інстытута права і эканомікі ФСВП Расіі – у траўні гэтага года наведаў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і перадаў у дар зборнікі Міжнародных Міхоэлсаўскіх чытанняў з артыкуламі пра беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў прафесійнага тэатра Беларусі Фларыяна Ждановіча.

Старонка 61 з 198