11.04.2023

Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас

12 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас (Дзень касманаўтыкі). Дата прымеркавана да першага палёту чалавека ў космас, які здзейсніў Юрый Гагарын у 1961 годзе.

Тэма космасу знаходзіла адлюстраванне ў многіх творах беларускага мастацтва. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў фондзе мастака Міхаіла Андрэевіча Блішча захоўваюцца эскізы манументальнага роспісу “Космас” і “Аэліта”, якія былі напісаны ў пачатку 1960-х гадоў.