04.04.2023

Экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

3 красавіка 2023 года маладыя спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых у Беларусі. Яго экспазіцыя ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Беларусі (з 1990 года да нашых дзён).

Экскурсантам паказалі “Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” (1990), распавялі пра дзяржаўную сімволіку, сістэму дзяржаўнага кіравання. Вялікае зацікаўленне выклікалі залы музея, дзе адлюстроўваны дасягненні суверэннай Беларусі ў сферах навукі, культуры, спорту, медыцыны.

Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве работнікаў архіваў і падтрымана кіраўніцтвам – А.А.Макаранка (намеснікам дырэктара БДАМЛМ) і Ю.А.Натур’евым (намеснікам дырэктара БДАНТД).

Галерэя малюнкаў