Падчас сустрэчы намеснік дырэктара НГАБ па навуковай рабоце Максім Дзмітрыевіч Макараў перадаў намесніку дырэктара БДАМЛМ Алене Аляксандраўне Макаранка завераныя копіі метрычных запісаў аб нараджэнні Пятра Глебкі, Яўгена Іванавіча Скурко (Максіма Танка) і Фелікса Тапчэўскага.
Спецыялісты НГАБ распавялі пра асаблівасці выкарыстання і захавання старажытных дакументаў. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГАБ Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў правёў экскурсію па сховішчы і азнаёміў з найбольш цікавымі дакументамі. Работнікі архіва-музея ў тым ліку змаглі пабачыць самы старажытны дакумент, які захоўваецца ў НГАБ – пацвярджальны прывілей князёў Фёдара і Канстанціна Карыятавічаў ад 20 чэрвеня 1391 г. пану Грынку на горад Сакалец за верную службу.
У выніку праведзенай сустрэчы спецыялісты архіўных устаноў дамовіліся аб плённым супрацоўніцтве і арганізацыі сумесных выставачных праектаў.