- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які святкуецца 1 чэрвеня, спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрыхтавалі выставу друкаваных выданняў “Каляровы свет дзяцінства”.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва завяршыў першаснае апісанне асабістага фонду заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР, кінарэжысёра Віталя Паўлавіча Чацверыкова. З гэтай нагоды 31 мая 2023 года архіў-музей наведваў яго сын, Ігар Вітальевіч Чацьверыкоў – рэжысёр-сцэнарыст, які дамовіўся з намеснікам дырэктара Аленай Аляксандраўнай Макаранка аб перадачы сваіх дакументаў на дзяржаўнае захоўванне і стварэнне сямейнага фонду.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ВІктар Жыбуль атрымалі падзяку ад Дзяржаўнай установы "Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна" за супрацоўніцтва ў рэалізацыі абласнога праекта "Пісьменнікі - ураджэнцы роднага краю".
З 23 мая па 1 чэрвеня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай “Дэкада кібербяспекі “КіберДзеці”, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні кіберзлачынствам, прафілактыцы іх учынення, павышэнню лічбавай пісьменнасці насельніцтва.
Сёння, 29 траўня 2023 года, адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень.
25 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У канферэнцыі ўзялі ўдзел работнікі БДАМЛМ, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва шчыра віншуе калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі з 55-годдзем!
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Яны былі першымі...” да 90-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
23 мая 2023 года адбыўся сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва для віншавання з Днём нараджэння галоўнага бухгалтара ўстановы – Ніны Васілеўны Падрэз. Намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка павіншавала імянінніцу ад імя калектыву, пажадала ёй моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх уражанняў і доўгіх гадоў жыцця.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2023”.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў рамках віртуальнага выставачнага праекта "Гарады Беларусі", арганізаванага Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўляе выставу "Мінск 1960-х гадоў вачыма мастака і архітэктара Івана Мядзведзева".
18 мая 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел архівісты, навукоўцы, гісторыкі з Беларусі і Расіі.
Запрашаем 20 мая 2023 года з 18:00 да 23:00 у Літаратурны музей Петруся Броўкі на “Ноч музеяў – 2023: Рытмы”.
15 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка, класіка прыгодніцкай і навукова-фантастычнай літаратуры Янкі Маўра. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі музейных, навуковых, адукацыйных, выдавецкіх устаноў, пісьменнікі. Абмяркоўваліся роля і значэнне Янкі Маўра ў літаратуры, пытанні ўшанавання памяці празаіка, папулярызацыі яго творчасці, публікацыі невядомых раней тэкстаў, перспектывы новага навукова каментаванага збору твораў.