01.09.2023

Дзень ведаў у БДАМЛМ

1 верасня 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва былі рады далучыцца да агульнарэспубліканскага Дня ведаў, які прайшоў пад дэвізам “Беларусь і Я – дыялог міра і стварэння”.

На знак пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісаным прадстаўнікамі адміністрацыі БДАМЛМ і ДУА СШ № 86, у рамках акцыі “Архівы - школе”, спецыялістамі архіва былі праведзены адпаведныя тэматычныя лекцыі для вучняў 10 і 11 класаў, распрацаваныя на падставе фондаў БДАМЛМ, а таксама матэрыялаў, прэзентаваных у сумесным праекце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА – “Архівы. Нічога, акрамя праўды” (2023).

Галерэя малюнкаў