22.09.2023

БДАМЛМ на адкрыцці IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету

21.09.2023 работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету.

На сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры адбыўся гала-канцэрт “Рушнікі – шляхі да дому”, у якім прынялі ўдзел калектывы з Расіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Іспаніі і іншых краін – удзельніц фестывалю, а таксама Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, арт-група “Беларусы”, Народны артыст Беларусі А. Ярмоленка.

У фае Палаца культуры можна было азнаёміцца з нацыянальнымі касцюмамі, карцінамі, работамі рамеснікаў.