25.08.2023

Цырымонія пасвячэння ў архівісты

24 жніўня 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у Ганаровай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на пляцоўцы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Разам з прадстаўнікамі іншых архіваў калегі прывіталі маладога спецыяліста – Аляксейчыкаву Анастасію Вадзімаўну, якая са жніўня 2023 года ўвайшла ў калектыў БДАМЛМ.

Ад імя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва жадаем Анастасіі Вадзімаўне плённай працы ў архіве, цікавых знаходак і творчай рэалізацыі!

Галерэя малюнкаў