18.09.2023

Сустрэча з беларускім кінарэжысёрам, сцэнарыстам і пісьменнікам У. А. Арловым у БДАМЛМ

18 верасня 2023 года ў межах святкавання Дня народнага адзінства і акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча з беларускім кінарэжысёрам, сцэнарыстам і пісьменнікам Уладзімірам Аляксандравічам Арловым — памочнікам рэжысёра Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна — стваральніка кінастужкі “Красные листья”, прысвечанай уз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 10 класа серядняй школы № 86 імя Тамаша Занько г. Мінска і студэнты 4 курса гістарычнага факультэта БДУ.