15.09.2023

Да дня народнага адзінства

14 верасня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прэм'ерны паказ гістарычнай драмы “На другім беразе” ў кінатэатры “Беларусь”.

Карціна распавядае пра падзеі 1925 года ў Заходняй Беларусі, спробы беларусаў абараніць уласную культуру, мову, веру.