29 лістапада 2023 года вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Вольга Эльдараўна Любецкая выступіла з лекцыяй “Практычныя аспекты арганізацыі архіўнай дзейнасці” на навучальных курсах “Актуальныя пытанні вядзення справаводства ў арганізацыях сферы культуры (для кіруючых работнікаў і спецыялістаў службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання)”, арганізаваных на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.

29 лістапада 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у літаратурнай імпрэзе “На хвалі “Маладняка”, прымеркаванай да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, якая адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

28 лістапада 2023 года ў межах дагавора аб супрацоўніцтве і ў рамках рэалізацыі сумеснага доўгатэрміновага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Бурлівага лёту сляды незмярымы”, арганізаванай Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і прымеркаванай да 100-годдзяя з дня ўтварэння літаратурна-мастацкага аб’яднання “Маладняк”.

Панядзелак, 27 Лістапад 2023 12:04

У БДАМЛМ прайшлі XХІ Архіўныя чытанні!

12 кастрычніка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся XХІ Архіўныя чытанні. Асноўная тэма канферэнцыі – “Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў”.

Чацвёрты выпуск альманаха “Аўтограф” уключае ў сябе матэрыялы ХХІІ Узвышаўскіх і ХХ Архіўных чытанняў. Сімвалічны і час выхаду ў свет альманаха, калі культурная грамадскасць адзначае 100-годдзе першага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва Мінск: БудМедыяПраект
  • Год 2023
  • Назва Аўтограф. Альманах. Выпуск 4
  • Аўтар Заснавальнік праекта Г.В. Запартыка Укладальнік і навуковы рэдактар кандыдат філалагічных навук В.В. Жыбуль Рэдакцыйная калегія: В.В. Жыбуль, А.А. Макаранка, Н.А. Мізон, М.І. Пышынская, В.Ф. Шаталава
  • Старонкi 240 с. ISBN 978-985-7296-09-5

Выстава да 130-годдзя Уладзіміра Уладамірскага, да 100-годдзя Барыса Уладамірскага

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва Мінск: БудМедыяПраект
  • Год 2023
  • Назва Аўтограф. Альманах. Выпуск 4
  • Аўтар Заснавальнік праекта Г.В. Запартыка Укладальнік і навуковы рэдактар кандыдат філалагічных навук В.В. Жыбуль Рэдакцыйная калегія: В.В. Жыбуль, А.А. Макаранка, Н.А. Мізон, М.І. Пышынская, В.Ф. Шаталава
  • Старонкi 240 с. ISBN 978-985-7296-09-5
Пятніца, 24 Лістапад 2023 14:08

Прэзентацыя альманаха “Аўтограф”

23 лістапада 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва быў прэзентаваны 4-ы выпуск альманаха “Аўтограф” – друкаванага органа установы, – у які ўвайшлі матэрыялы ХХІІ Узвышаўскіх і ХХ Архіўных чытанняў. Сімвалічны і час выхаду ў свет альманаха, калі культурная грамадскасць адзначае 100-годдзе першага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Падзяліць радасць архівістаў прыйшлі калегі і ўсе зацікаўленыя: навукоўцы, музеязнаўцы, выкладчыкі.

23 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі.

22 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прысутнічаў на ўручэнні Нацыянальнай прэміі ў галіне сучаснага мастацтва як пастаянны партнёр Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва (НЦСМ), на пляцоўцы якога адбывалася дадзенае мерыпрыемства. Прэмія ўручалася ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют.

Старонка 55 з 198