- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
22 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыстую цырымонію адкрыцця выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971).
22 снежня 2023 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія ў рамках акцыі «Юны архівіст» і інфармацыйна-асветніцкага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
21 снежня 2023 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у сумесным мерапрыемстве “Радзіма мая Беларусь у асобах”, якое праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы – школе" і інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на базе ДУА "Сярэдняя школа №62".
18 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі літаратурны вечар “Па Максімавых сцежках” у ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” ў якасці партнёраў абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
11 снежня 2023 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале “Вершы і вайна. Беларускія паэты-франтавікі”, арганізаваным рэдакцыяй газеты “Звязда”.
8 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня юрыста, які праходзіў у Палацы прафсаюзаў.
5 снежня ў межах Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія для 1 курса гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці “Архіўная справа”.
“В начале ХХ века Беларусь дала новый толчок развитию мирового искусства: Владислав Стржеминский, УНОВИС и Казимир Малевич, художники Витебска… Я верю, что в ХХI веке Беларусь даст не просто толчок, а станет центром современного мирового искусства”, – так выказаў сваю мару мастак і дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Яўгенавіч Крыштаповіч. Менавіта яна стала мэтай шматлікіх праектаў НЦСМ.
30 лістапада 2023 года ў Інфармацыйным цэнтры па атамнай энергіі аб'яднаная каманда Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прыняла ўдзел у інтэлектуальнай каманднай віктарыне "Адрэналін", прымеркаванай да Года міру і стварэння, дзе занялі другое месца сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Вядомы беларускі фатограф і педагог Вадзім Аркадзьевіч Качан узгадвае: “У меня произошёл такой случай. Ко мне на дачу пришла соседка, старушка Ольга. Она не часто заходит к нам в гости, поэтому я удивился: – Ольга, что случилось? – Да, вот, Вадим, была на похоронах Николая, – начала она. Николай – наш общий дачный сосед, тяжело болел и недавно умер. – И видела его фотографию, портрет, – продолжала она, сказали, – что ты снимал. Пришла домой, посмотрела свой альбом, а у меня и снимков нет, только на паспорте. Помру, так через полгода забудут, как выглядела. Сфотографируй меня. Так, как Николая”.
29 лістапада 2023 года ў залах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы і круглы стол да 125-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Астаповіч-Бачаровай (1898—1993); сабраліся родныя мастачкі, даследчыкі, усе зацікаўленыя, каб ушанаваць памяць мастачкі і яе значны ўклад у сферу культуры.