25.09.2023

БДАМЛМ на адкрыцці выставы “Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера…”

22 верасня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка”, прымеркаванай да 120-х угодак з дня нараджэння літаратара.

Юбілейная экспазіцыя была рэалізавана ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “Этнаграфіка рэчавіду” і з’яўляецца вынікам супольнай работы Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі Беларускай чыгункі Цэнтра навукова-тэхнічнай дакументацыі БЧ і Мінскага абласнога краязнаўчага музея.

На ўрачыстай прэзентацыі мемарыяльнага праекта з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка, якая падкрэсліла значнасць дадзенага мерапрыемства ў культурным жыцці Заслаўля і выказала спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.